Назад

Камплаенс

Імкнемся быць лепшымі

Наша кампанія імкнецца быць лепшай ва ўсім, у тым ліку захаванне нормаў этычных дзелавых паводзін і комплаенс. Прытрымліваючыся нашай місіі, мы ўсведамляем сваю адказнасць перад спажыўцамі і таму не ідзем на кампрамісы ў пытаннях сумленнай і добрасумленнай працы.

Мы строга кіруемся патрабаваннямі заканадаўства і нашымі каштоўнасцямі, якія замацаваны ў Кодэксе паводзін. Этычныя і адказныя дзелавыя паводзіны — гэта неад’емны складнік карпаратыўнай культуры, якая служыць асновай для ўмацавання даверу да нашай кампаніі.

Speak up Партал і агульная паштовая скрыня Групы Камплаенс і Этыкі Еўразіі

Мы лічым, што кожны чалавек, незалежна ад таго, працуе ён у кампаніі ці не, мусіць мець магчымасць паведамляць пра выпадкі неэтычных і неправамерных паводзін персанала кампаніі, яе партнёраў, пастаўшчыкоў і падрадчыкаў.

Для гэтага ў групе кампаній STADA укаранілі сістэму інфармавання — гэта Speak up Партал, а таксама агульная паштовая скрыня (e-mail) Групы Камплаенс і Этыкі Еўразіі, дадзеныя прылады дазваляюць любой асобе накіроўваць паведамленні пра выпадкі і факты незахавання нормаў і патрабаванняў камплаенс, а дакладна, але не абмяжоўваючыся:

  • махлярства;
  • карупцыю;
  • парушэнні у сферы абароны канкурэнцыі (антыманапольныя патрабаванні);
  • канфлікт інтарэсаў.

Калі Вам стала вядома пра падобныя выпадкі неправамерных паводзін, напішыце нам па адрасе: eurasia_compliance@stada.kz ці наўпрост запоўніце зварот на Партале, па спасылцы https://www.compliance-reporting-portal.stada.com/.

Група кампаній STADA гарантуе прыватнасць інфармацыі, якая паступіць.

На паштовую скрыню Групы Камплаенс і Этыкі: eurasia_compliance@stada.kz Вы можаце адпраўляць любыя пытанні і прапановы, якія цікавяць вас, дзеля паляпшэння сумеснай працы на карысць пацыентаў і спажыўцоў.

eo