Імкнемся быць лепшымі
Наша кампанія імкнецца быць лепшай ва ўсім, у тым ліку захаванне нормаў этычных дзелавых паводзін і комплаенс. Прытрымліваючыся нашай місіі, мы ўсведамляем сваю адказнасць перад спажыўцамі і таму не ідзем на кампрамісы ў пытаннях сумленнай і добрасумленнай працы.
Мы строга кіруемся патрабаваннямі заканадаўства і нашымі каштоўнасцямі, якія замацаваны ў Кодэксе паводзін. Этычныя і адказныя дзелавыя паводзіны — гэта неад’емны складнік карпаратыўнай культуры, якая служыць асновай для ўмацавання даверу да нашай кампаніі.
Наша гарачая лінія
Мы лічым, што кожны чалавек незалежна ад таго, працуе ён у кампаніі ці не, павінен мець магчымасць паведамляць аб выпадках неэтычных і неправамерных паводзін персаналу кампаніі, яе пастаўшчыкоў і падрадчыкаў.
Для гэтага ў групе кампаній STADA ўкаранёна сістэма інфармавання — «гарачая лінія», якая дазваляе любому чалавеку накіроўваць паведамленні аб выпадках і фактах невыканання нормаў камплаенс, менавіта:
- махлярства
- карупцыі
- парушэнняў у сферы абароны канкурэнцыі (антыманапольных патрабаванняў)
- канфлікту інтарэсаў
Калі Вам стала вядома пра падобныя выпадкі неправамерных паводзінаў, напішыце нам на «гарачую лінію» ciscompliance@stada.ru .
Група кампаній STADA гарантуе канфідэнцыяльнасць інфармацыі, якая паступіла на «Гарачую лінію».