Назад

Правілы і ўмовы

Доступ да дадзенага сайта www.stada.by (далей — «Сайт») і яго выкарыстанне магчыма пры выкананні умоў, прыведзеных ніжэй. Калі ласка, не карыстайцеся Сайтам, калі Вы не згодны з гэтымі ўмовамі. Дадзены Сайт распрацаваны кампаніяй Акцыянернае таварыства «Ніжагародскі хіміка-фармацэўтычны завод» (АТ «Ніжфарм»), якая з’яўляецца часткай групы кампаній STADA (далей — «STADA») і кіруецца ёю. Мы пакідаем за сабой права па сваім меркаванні і без папярэдняга апавяшчэння спыніць падтрымку дадзенага Сайта або ўнесці частковыя або поўныя змены ў дадзены Сайт. У сувязі з гэтым мы рэкамендуем Вам звярнуць увагу на магчымыя змены нашага Сайта пры яго наступным наведванні.

1. Інтэлектуальная ўласнасць

2. Характар інфармацыі

3. Спасылкі на сайты трэціх асоб

4. Асабістая інфармацыя карыстальніка і персанальныя даныя

5. Абмежаванне адказнасці

6. Даступнасць сайта

7. Інфармацыя аб прадуктах і праграмах

8. Абагульненая інфармацыя

9. Узроставае абмежаванне

10. Юрыдычныя палажэнні

1. Інтэлектуальная ўласнасць

Усе матэрыялы (артыкулы, інфармацыя, графічныя выявы, фатаграфіі, лагатып, даменнае імя і іншае), размешчаныя на Сайце, належаць STADA або яе даччыным кампаніям. Дадзеныя матэрыялы забаронена капіяваць, узнаўляць, спампоўваць, перадаваць або распаўсюджваць, публічна выконваць, паведамляць у эфір і па кабелі у якой бы там ні было форме, на якіх бы там ні было носьбітах інфармацыі, цалкам ці часткова, без атрымання папярэдняга дазволу на гэта ад STADA. Выпадкі выключэння, калі не патрабуецца атрымання дазволу STADA, прадугледжаны дзейным заканадаўствам аб інтэлектуальнай уласнасці (у тым ліку не патрабуецца атрымліваць дазвол STADA пры выкарыстанні твораў у асабістых мэтах). На ўсіх дазволеных копіях Сайта павінна змяшчацца наступнае паведамленне: «Аўтарскае права STADA». Матэрыялы, размешчаныя на Сайце, не павінны падвяргацца перапрацоўцы ў якой бы там ні было форме, калі STADA не падала адмысловага дазволу для гэтага. STADA ці яе даччыныя кампаніі захоўваюць за сабой права звярнуцца ў суд пры любым парушэнні іх правоў на інтэлектуальную ўласнасць.

2. Характар інфармацыі

Інфармацыя, асабліва фінансавая, размешчаная на Сайце, не павінна разглядацца ў якасці публічнай аферты, стымулу да інвеставання ці ў якасці прапановы пакупкі акцый ці іншых каштоўных папер STADA і (або) яе даччыных кампаній.

STADA сабрала інфармацыю на Сайце з розных унутраных і знешніх крыніц, праяўляючы прафесійную абачлівасць. Тым не менш, кампанія STADA не дае ніякіх запэўненняў і гарантый наконт паўнаты і дакладнасці размешчанай на Сайце інфармацыі, бо на момант азнаямлення карыстальніка з ёй яна магла быць састарэлай. У сувязі з гэтым мы рэкамендуем Вам правяраць дакладнасць інфармацыі да моманту яе выкарыстання. Пры неабходнасці атрымання актуальнай інфармацыі мы рэкамендуем Вам звязацца з намі наўпрост.

Інфармацыя, размешчаная на Сайце, прызначана выключна для мэт прадстаўлення кампаніі STADA, яе прадуктаў і паслуг. Кампаненты Сайта прадстаўлены «як ёсць».

Кантэнт Сайта можа змяшчаць меркаванні, выказаныя экспертамі, прыцягнутымі ў пэўных галінах, блізкіх па тэматыцы Сайта, або вытрымкі з прэсы. Такога роду інфармацыя ўяўляе сабой толькі меркаванне прыцягнутага эксперта ці аўтара публікацыі і не абавязкова супадае з меркаваннем STADA. STADA не нясе адказнасці за дакладнасць і паўнату такой інфармацыі і меркаванняў. Меркаванні экспертаў адлюстроўваюць іх асабістыя погляды і ніколі не павінны разглядацца як меркаванне STADA.

Сайт таксама змяшчае інфармацыю, якая датычыцца здароўя, фізічнага стану, медыцыны як галіны ведаў і медыцынскай дапамогі. Дадзеная інфармацыя публікуецца на Сайце толькі ў якасці даведкі і не з’яўляецца заменай рэкамендацыі адказнага лекара. Дадзеная інфармацыя ні пры якіх умовах не павінна выкарыстоўвацца для пастаноўкі дыягназу, устанаўлення прычыны захворвання або прычыны ўзнікнення фізічнай праблемы, або для прызначэння медыкаментаў, прадстаўленых на Сайце. Ва ўсіх выпадках Вам неабходна пракансультавацца з Вашым адказным лекарам.

3. Спасылкі на сайты трэціх асоб

Сайт змяшчае спасылкі на сайты трэціх асоб, якія не маюць ніякага дачынення да STADA. У STADA няма магчымасці кантраляваць змест дадзеных сайтаў. Прадастаўленне такіх спасылак на Сайце не азначае, што SТADA якім бы там ні было чынам ухваляе кантэнт дадзеных сайтаў. STADA не дае гарантый адносна дакладнасці і паўнаты інфармацыі, размешчанай на сайтах трэціх асоб. Спасылкі на дадзеныя сайты прадастаўляюцца выключна ў мэтах зручнасці для карыстальніка, які ажыццяўляе пераход па гэтых спасылках выключна па ўласнай ініцыятыве на свой страх і рызыку.

4. Асабістая інфармацыя карыстальніка і персанальныя даныя

STADA не будзе выдаваць трэцім асобам інфармацыю аб прыватным жыцці карыстальніка, якую ён паведамляе кампаніі STADA па электроннай пошце. Карыстальнік, накіроўваючы праз Сайт інфармацыю аб сваім прыватным жыцці ў любой форме (дакумент, даныя, пытанне, прапанова, каментар і г.д.), сваімі канклюдэнтнымі дзеяннямі праз накіраванне дадзенай інфармацыі дае дазвол кампаніі STADA на збор, захоўванне і выкарыстанне дадзенай інфармацыі выключна для мэты прадастаўлення найбольш эфектыўнага адказу. Карыстальнікі, накіроўваючы інфармацыю кампаніі STADA, гарантуюць яе дакладнасць і адсутнасць парушэнняў правоў трэціх асоб, якія маюць дачыненне да перадаваемай інфармацыі (у тым ліку адсутнасць рэжыму канфідэнцыйнасці). Звяртаем увагу карыстальнікаў, што некаторыя раздзелы Сайта могуць змяшчаць магчымасць прадастаўлення карыстальнікамі сваіх персанальных даных. Кампанія STADA гарантуе захаванне дзейнага заканадаўства аб персанальных даных. Калі ў названых выпадках карыстальнікі прадастаўлялі кампаніі STADA згоду на апрацоўку іх персанальных даных, то суб’ект персанальных даных можа адклікаць прадстаўленую згоду праз накіраванне электроннага ліста па адрасе электроннай пошты PersonalData@stada.ru або праз накіраванне пісьмовай адмовы па пошце на наступны адрас: Рэспубліка Беларусь, 220113, г. Мінск, вул. Усходняя, д.115, оф. 10.

5. Абмежаванне адказнасці

Кампанія STADA гэтым паведамляе, што не нясе ніякай адказнасці:

  • за якую-небудзь недакладнасць, памылку ці недагляд інфармацыі, прадстаўленай на Сайце;
  • за любую шкоду ў выніку зламыснага ўварвання трэціх асоб, у выніку якога адбылося змяненне інфармацыі на Сайце;
  • за страты, панесеныя па любой прычыне, любога паходжання, характару або з якімі б там ні было наступствамі, нават калі STADA была папярэджана аб магчымай шкодзе або страце, якія з’явіліся следствам (I) доступу да Сайта або адсутнасці доступу да яго, (II) выкарыстання Сайта, у тым ліку любую шкоду ці вірусы, якія могуць заразіць камп’ютар карыстальніка, і (або) (III) з прычыны выкарыстання якой-небудзь інфармацыі, атрыманай з Сайта.

6. Даступнасць сайта

Прымаючы да ўвагі, (I) што тэхнічна немагчыма забяспечыць існаванне Сайта без якіх-небудзь дэфектаў, і што STADA не можа гарантаваць іншае; (II) што дэфекты могуць прывесці да часовай недаступнасці Сайта; і што (III) на працу Сайта могуць аказаць негатыўнае ўздзеянне падзеі і (або) праблемы, якія STADA не можа кантраляваць, такія, напрыклад, як спосабы перадачы і сувязі паміж Вамі і STADA і паміж STADA і іншымі сеткамі.

STADA і (або) яе пастаўшчыкі могуць у любы час змяніць ці перапыніць, часова ці пастаянна, працу ўсяго Сайта ці яго часткі для ажыццяўлення тэхнічнага абслугоўвання і (або) паляпшэння, і (або) змянення Сайта. STADA не нясе ніякай адказнасці за якія б там ні было змены, часавае прыпыненне або збой Сайта.

7. Інфармацыя аб прадуктах і праграмах

Сайт змяшчае даведачна-інфармацыйны даведнік прадукцыі, якую вырабляе і (або) рэалізоўвае група кампаній STADA на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама анонсы па сацыяльных праграмах і мерапрыемствах, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. STADA мае свае прадстаўніцтвы ў іншых краінах (Азербайджан, Арменія, Грузія, Латвія, Расійская Федэрацыя, Узбекістан і іншыя), у якіх таксама ажыццяўляе рэалізацыю прадуктаў і правядзенне сацыяльных праграм і мерапрыемстваў, пра якія дадаткова можна даведацца, звярнуўшыся наўпрост у STADA або па спасылках, размешчаных на Сайце, якія вядуць на сайты прадстаўніцтваў STADA.

8. Абагульненая інфармацыя

Cookie — гэта невялікія тэкставыя файлы, якія адпраўляюцца на ваш камп’ютар, калі вы наведваеце вэб-сайт.

На сайтах STADA могуць выкарыстоўвацца некаторыя cookie-файлы, ад якіх не залежыць праца сайта. Мы робім гэта не для таго, каб адсочваць дзеянні асобных карыстальнікаў або ідэнтыфікаваць іх, а з мэтай атрымаць карысныя звесткі аб тым, як выкарыстоўваюць сайты. Гэта дапаможа нам удасканальваць іх працу для карыстальнікаў. Веды, якія мы атрымліваем ад сістэм, выкарыстоўваючых гэтыя файлы cookie, дазваляюць нам аказваць адпаведныя паслугі. Атрыманая інфармацыя аб выкарыстанні вэб-сайта наведвальнікам можа быць перададзена іншым кампаніям Групы STADA Arzneimittel AG.

Інфармацыя аб выдаленні файлаў cookie або кіраванні імі даступная на вэб-сайце: aboutcookies.org.

9. Узроставае абмежаванне

Наш вэб-сайт прызначаны для дарослай аўдыторыі (для спецыялістаў у галіне аховы здароўя, інвестараў і асобных асоб, якім патрабуецца інфармацыя аб кампаніі або прадуктах STADA). Мы не збіраем інфармацыю аб дзецях наўмысна. Дадзены вэб-сайт прызначаны для карыстальнікаў, старэйшых за 18 гадоў.

10. Юрыдычныя палажэнні

Сайт і яго змест рэгулююцца дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Любыя спрэчкі, звязаныя з Сайтам, падпадаюць пад юрысдыкцыю судоў Рэспублікі Беларусь.

eo